16 траўня 2024, Чацвер, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры ўзламалі сканер адбіткаў пальцаў на новым iPhone 5S

7
Хакеры ўзламалі сканер адбіткаў пальцаў на новым iPhone 5S

Хакеры з Германіі ўзламалі сканер адбіткаў пальцаў iPhone 5S адразу пасля яго выхаду.

Пра гэта паведамляе найбуйнейшае IT-выданне Gizmodo.

Для гэтага ім спатрэбілася сфатаграфаваць адбітак пальца ўладальніка iPhone са шкляной паверхні. Далейшыя маніпуляцыі з тэлефонам хакеры запісалі на відэа і выклалі ролік на YouTube. Мэта - атрымаць прыз першага ўзломшчыка сканера адбіткаў пальцаў Touch ID. Конкурс фінансуюць некалькі невялікіх венчурных фондаў, якія ўнеслі ў скарбонку прызёра па 10-15 тысяч даляраў, піша rg.ru.

Між тым, як паведамляе вытворца, сканер адбіткаў пальцаў на новым айфоне ўбудаваны ў кнопку «Дамоў» і дазваляе актываваць тэлефон, а таксама пацвярджаць здзяйсненне купляў у AppStore і iTunes. Адбіткі пальцаў карыстальнікаў iPhone 5S зашыфраваныя і захаваныя на смартфоне ў выглядзе лічбавага подпісу. Такім чынам, староннія, а таксама самі распрацоўшчыкі Apple, не могуць атрымаць доступ да выявы адбітка пальца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках