19 траўня 2024, Нядзеля, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: мікрааўтобус пратараніў кіёск «Белсаюздруку»

2

У Менску на вуліцы Катоўскага кіроўца забыўся паставіць аўтамабіль на «ручнік».

Добрым прыкладам таго, што ў кіроўцы ўсе дзеянні павінны быць адпрацаваныя да аўтаматызму, стала суботняе здарэнне на вуліцы Катоўскага ў Менску, піша onliner.by.

Кіроўца забыўся паставіць свой аўтамабіль на ручны тормаз, і той пакаціўся на людзей, якія стаялі на прыпынку грамадскага транспарту, паведамляюць відавочцы. Па іх словах, Volkswagen спыніўся толькі стукнуўшыся ў кіоск, абышлося без пацярпелых.

«На Катоўскага хтосьці не паставіў на ручнік Volkswagen transporter і той пракаціўся, заскочыў на бардзюр, зачапіў дрэва, прачасаў бок аб прыпынак грамадскага транспарту і спыніўся задняй часткай аб кіёск «Белсаюздрук». Хтосьці проста адбягаў, хтосьці спрабаваў спыніць машыну, але спробы дарэмныя», - напісаў удзельнік форуму ron6500 (тут і далей аўтарская арфаграфія і пунктуацыя захаваныя).

Такая кіроўчая непамятлівасць, на жаль, не рэдкасць, і вельмі часта яна прыводзіць да ДТЗ. Фарумчанін HIRURG999 на днях зафіксаваў на відэа наступствы падобнага інцыдэнту. Карыстальнік заўважыў машыну, якая перагарадзіла паўтары паласы, і выставіў наперадзе знак аварыйнага прыпынку, каб пазбегнуць здарэнняў: «Ляцеў па Маякоўцы з гары і на маіх вачах пачала адкочвацца машына ад бардзюра, дзівак паходу не паставіў яе на ручнік). Я разгарнуўся, паставіў знак і з'ехаў, праз 30 мін ехаў назад, ужо стаялі ДАІ з маякамі, але гаспадара не было, я забраў знак і з'ехаў)».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках