20 траўня 2024, панядзелак, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкі апазіцыянер паўторна асуджаны на чатыры гады

8
Брэсцкі апазіцыянер паўторна асуджаны на чатыры гады

Суд Брэсцкага раёна прызнаў Віталя Каўша вінаватым у арганізацыі нелегальнага пераходу праз мяжу грамадзянамі Індыі.

Актывіста апазіцыі затрымалі ў пачатку верасня 2012-га года па абвінавачванні ў садзейнічанні незаконнай міграцыі. Сутнасць справы ў тым, што ён нібыта дапамог васьмі грамадзянам Індыі прайсці над беларуска-польскай мяжой па канаце. Індусаў затрымалі і дэпартавалі за межы Беларусі, а пазней у інтэрнэце з'явіўся відэаролік, з якога вынікае, што падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання іх прымусілі даць хлуслівыя паказанні супраць Віталя Каўша, піша сайт ПЦ «Вясна».

Аднак суд адмовіўся выклікаць індусаў на працэс, палічыўшы, што гэта «тэхнічна немагчыма», а ў сакавіку брэстчанін быў асуджаны на чатыры гады калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

30 красавіка Брэсцкі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу і адмяніў прысуд, накіраваўшы справу на новы разгляд. Віталь Коўш у сваёй скарзе паказваў на падробку пратаколаў следства і супярэчлівыя паказанні індусаў, што згадваюцца ў справе. Але 23 верасня суддзя Брэсцкага раёна Уладзімір Шаламіцкі абвясціў, што раней вынесенае пакаранне застаецца без зменаў.

Віталь Коўш быў актывістам шэрагу палітычных кампаній у Брэсце (у тым ліку - незалежным назіральнікам падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2010-м годзе), затрымліваўся падчас акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках