18 траўня 2024, Субота, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі папярэдзілі аб начных замаразках

6
Сіноптыкі папярэдзілі аб начных замаразках

У Беларусі на гэтым тыдні захаваецца няўстойлівае надвор'е.

Да канца дня дажджы пройдуць у многіх раёнах. Дзе-нідзе магчымыя навальніцы. На большай частцы тэрыторыі будзе ўзмацняцца вецер. Максімальная тэмпература паветра складзе 9..+14°С, па Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да +16°С цяпла, піша pogoda.by.

У бліжэйшыя суткі, 24 верасня, умовы надвор'я ў нашай краіне будзе вызначаць халодная тылавая частка цыклону над Цэнтральнымі раёнамі Еўрапейскай Расеі. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу месцамі па Магілёўскай і Гомельскай абласцях дажджы будуць моцныя. Вецер паўночна-заходні, паўночны, у многіх раёнах яго парывы будуць дасягаць 15-20 м/с. Гэтай ноччу тэмпература паветра +5..+11°С, заўтра днём ад 8°С да 14°С цяпла. Атмасферны ціск ноччу будзе падаць, раніцай і днём інтэнсіўна расці.

У наступныя двое сутак, 25 і 26 верасня, тэрыторыя Беларусі працягне знаходзіцца ў халоднай тылавой частцы цыклона, які змяшчаецца з цэнтральных на паўночныя раёны еўрапейскай Расеі. У выніку чаго характар надвор'я не зменіцца. Будзе ветрана і халаднавата.

25 верасня ноччу месцамі, днём на большай частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, днём па ўсходзе месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +2..+7°С, днём +7..+13°С.

26 верасня месцамі па рэспубліцы, а днём па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях на большай частцы кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +1..+6°С, месцамі замаразкі да 0..-3°С, днём +6..+11°С.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках