19 траўня 2024, Нядзеля, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд знайшоў у беларускім мясе стафілакок

26
Рассельгаснагляд знайшоў у беларускім мясе стафілакок

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расеі выявіла мікробнае забруджванне мясной прадукцыі, якая паступіла з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ведамства, размешчаным на яго сайце.

«Пры лабараторных даследаваннях у рэжыме маніторынгу гатовай прадукцыі са свініны, якая паступіла з Беларусі з прадпрыемства ГА Кіруючая кампанія холдынгу «Канцэрн Брэстмясамалпрам», выяўлены залацісты стафілакок, у каўбасе сыравяленай салямі «Прэстыж», выпрацаванай прадпрыемствам ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», выяўлены залацісты стафілакок, пры паўторных лабараторных каўбасы салямі «Пасольская мяскавіт», выпрацаванай прадпрыемствам ААТ «Віцебскі мясакамбінат», у каўбасе варанай «Аматарская духмяная», выпрацаванай прадпрыемствам ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат», выяўленыя мезафільныя аэробныя і факультатыўна-анаэробныя мікраарганізмы, у каўбасе варанай мясной «Беліцкая» ялавічнай, якая паступіла з прадпрыемства ААТ «Гомельскі мясакамбінат», выяўленыя бактэрыі групы кішачнай палачкі, у сардэльках шпікачкі мяса-раслінных астуджаных 1 гатунак «Апетытныя», выпрацаваных прадпрыемствам ААТ «АФПК» Жлобінскі мясакамбінат», якія паступілі з Рэспублікі Беларусь, выяўленыя мезафільныя аэробныя і факультатыўна-анаэробныя мікраарганізмы», - гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.

Прынятае рашэнне праінфармаваць дзяржаўную ветэрынарную службу Беларусі аб выяўленых парушэннях для прыняцця неабходных мер.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках