14 траўня 2024, aўторак, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фэйсбук» навучыцца чытаць паміж радкоў

2
«Фэйсбук» навучыцца чытаць паміж радкоў

Кампанія, якая кіруе сацыяльнай сеткай, паглыблена зоймецца даследаваннямі ў сферы штучнага інтэлекту.

Для гэтага сабраная група з васьмі распрацоўшчыкаў, якая атрымала назву AI Team (ад англ. аrtificial intelligence - «штучны інтэлект»). Мэтай каманды будзе вырашэнне надзённых задачы сацыяльнай сеткі, ужываючы метад «глыбокага навучання» (па-англійску deep learning).

Пад «глыбокім навучаннем» звычайна разумеюць разнавіднасць машыннага навучання, якое прадугледжвае выкарыстанне шматузроўневых нейронавых сетак. Нейронавыя сеткі - гэта матэматычныя мадэлі, якія сімулююць працэс навучання чалавека; іх плюс - здольнасць успрымаць неўпарадкаваную інфармацыю, піша Lenta.ru.

У шматузроўневых штучных нейронных сетках кожнаму ўзроўню адпавядае пэўны набор канцэпцый. Канцэпцыі ніжніх узроўняў могуць быць выкарыстаныя для тлумачэння канцэпцый верхніх узроўняў.

Над чым менавіта працуе каманда «Фэйсбука», не паведамляецца, аднак MIT Technology Review, спасылаючыся на тэхнічнага дырэктара сацсеткі Майка Шрэпфера (Mike Schroepfer), паказвае, што метад «глыбокага навучання» можа дапамагчы пабудаваць персаналізаваныя стужкі навін.

Акрамя таго, «глыбокае навучанне» можна ўжываць для распазнавання аб'ектаў на фота, прадказання ўчынкаў і аналізу тэкстаў карыстальнікаў. У прыватнасці, кампутар мог бы выявіць, якія пачуцці і падзеі апісваюцца ў паведамленні, нават калі прамыя адсылкі да іх адсутнічаюць.

Тэхналогію «глыбокага навучання» ўжываюць і іншыя IT-кампаніі. Google, напрыклад, звярнулася да яе дапамогі, калі ёй спатрэбілася вылучыць з мноства ролікаў на YouTube відэа з катамі. Microsoft задзейнічала нейронавыя сеткі ў перакладчыку Mavis, які працуе ў рэжыме рэальнага часу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках