22 траўня 2024, Серада, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правілы «Еўрабачання» зрабілі больш жорсткімі

Правілы «Еўрабачання» зрабілі больш жорсткімі

Конкурс папулярнай музыкі «Еўрабачанне» абвясціў аб змене правілаў галасавання.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу. У першую чаргу змяненні закрануць сістэму галасавання нацыянальных журы краін-удзельніц.

Склад нацыянальнага журы з гэтага часу павінен быць абнародаваны 1 траўня - за некалькі дзён да першага паўфіналу конкурсу. Раней ён не выдаваўся аж да фіналу «Еўрабачання». Акрамя таго, згодна з новымі правіламі, пасля фіналу будуць апублікаваныя вынікі галасавання кожнага асобнага прадстаўніка нацыянальнага журы на ўсіх этапах конкурсу, піша Lenta.ru.

Таксама аргкамітэт «Еўрабачання» прапанаваў унесці карэктывы ў фармаванне складу нацыянальнага журы. Суддзямі па-ранейшаму могуць станавіцца прафесіяналы з музычнай індустрыі і зоркі шоў-бізнесу, але пры ўмове, што яны не былі членамі журы ў мінулым ці пазамінулым годзе.

Эксперты мяркуюць, што ўзмацненне жорсткасці правілаў можа ў далейшым спыніць якія-небудзь маніпуляцыі з галасаваннем.

З нагоды галасавання на «Еўрабачанні» неаднаразова ўзнікалі скандалы. У прыватнасці, у 2013 годзе прадстаўнікі некаторых краін, у тым ліку Расеі і Беларусі, паскардзіліся на некарэктны падлік галасоў і магчымы подкуп членаў журы.

У некарэктных паводзінах і агітацыі за пэўнага ўдзельніка абвінавачвалі расейскага спевака Філіпа Кіркорава. Прадстаўнікі «Еўрабачання» адзначылі, што Кіркораў публічна агітаваў за азербайджанскага канкурсанта Фарыда Мамедава і рабіў гэта не ўпершыню. Раней, падчас «Еўрабачання-2009», якое праходзіла ў Маскве, спявак адкрыта заклікаў галасаваць за нарвежскага ўдзельніка Аляксандра Рыбака.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках