7 траўня 2024, aўторак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенцы распавялі, чаму тавары ў Польшчы таннейшыя

83
Гарадзенцы распавялі, чаму тавары ў Польшчы таннейшыя

Чаму шмат якія тавары ў суседняй Польшчы больш танныя, чым у Беларусі, хоць сярэдні заробак там значна вышэйшы?

Адказы жыхароў Гародні на гэтае пытанне падае БелаПАН.

«Якасць лепшая і таннейшы тавар, бо лепш пра людзей думае дзяржава польская».

«Сярод маіх знаёмых ніхто больш за трыста даляраў не бярэ тут, у Горадні. Такое ў нас няправільнае коштаўтварэнне, наколькі я магу меркаваць. Я з адукацыі эканаміст. Нейкія скрыўленні ёсць, значыць, калі адзін чалавек прымае пастанову, каб зацвердзіць кіраўніцтва ўсіх прадпрыемстваў. Паколькі асноўная частка прадпрыемстваў у нас дзяржаўная. Таму выходзіць: калі чалавек усё на сябе замкнуў, ён за ўсё і адказвае, ён павінен развязваць гэта».

«Мне здаецца, там прадукцыя больш канкурэнтаздольная. Чаму танней? Можа, таму, што там Еўразвяз? Эканоміка, можа, нестабільная трошкі ў Беларусі. Інфляцыя заўсёдная, таннее наш рубель да даляра, таму і расце кошт прадукцыі».

«Шчыра кажучы, я не езджу, гэтым бізнэсам не займаюся. А прычына? Напэўна, эканоміка наша слаба працуе, я так разумею. Значыць, нешта не ў парадку ў кагосьці. У кіраўніцтва. Я думаю, гэта вышэй будзе: прэзідэнт».

«Іх, напэўна, фундуе Еўразвяз, а ў нас такога няма. Мы праз трывушчасць жывем...».

«Эканамічная сітуацыя ў нас, напэўна, не вельмі добрая. Залежыць ад Савета міністраў».

«Я не цямлю. У мяне візы няма, жыву тут і не маю магчымасці ездзіць у Польшчу. Але неўзабаве атрымаю картку паляка і паеду».

«Прычына - у эканоміцы нашай. Таму што мы застылі ўжо. А кошты, калі шчыра, - гэта адзін з метадаў выцягвання грошай у насельніцтва. Для таго, каб папоўніць скарб, трэба выпампаваць грошы. А гэта можна зрабіць як? Падвышэннем кошту тавараў штодзённага попыту».

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках