18 траўня 2024, Субота, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Dankoff Club высяляюць

23

Адное з першых беларускіх казіно Dankoff Club высяляюць з будынка на вуліцы Мяснікова ў Менску.

24 верасня скончылася арэнда будынка, дзе два дзесяцігоддзі знаходзілася адное з першых у Беларусі казіно - Dankoff Club. Там з'явіліся прадстаўнікі прадпрыемства «Віток» Беларускага таварыства глухіх, якому яно належыць. Дырэктар прадпрыемства Мікалай Кулакоў разам з дырэктарам клуба Наталляй Даньковай падпісалі пратакол аб перадачы будынка ад арандатара ўласніку, паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў уласніка, няма падстаў для таго, каб верыць, што нехта з праўладных структур паклаў вока на будынак Dankoff Club, і гэта стала прычынай крымінальнай справы супраць Юрыя Данькова, якога цяпер судзяць, абвінаваціўшы ў арганізацыі прытону ды іншых злачынствах. Ён пералічыў прэтэнзіі да кіраўніцтва клуба.

«Неаплачаныя два месяцы арэнды, гэта запазычанасць у 836 мільёнаў рублёў. Таксама не выкананае прадпісанне Маскоўскага райвыканкаму. Гаворка ідзе пра афарбоўку фасада і азеляненне, прыборку тэрыторыі. І ў пажарнікаў таксама вельмі шмат прэтэнзій. Цяпер усё давядзецца рабіць нам, - кажа ён. - Пакуль цягам месяца будынак будзе знаходзіцца пад нашай аховай, а пасля пададзім заяўку на аўкцыён на здачу ў арэнду. Што тут будзе - не магу ведаць. Хто пагодзіцца з нашымі ўмовамі і дасць лепшую прапанову, той і пераможа».

Наталля Данькова, якая пасля арышту мужа Юрыя Данькова ў верасні 2012 года ўзначаліла Dankoff Club, з прэтэнзіямі уладальнікаў будынка не зусім згодная. Дырэктарка казіно кажа, што будзе судзіцца з прадпрыемствам «Віток» за грошы, укладзеныя ў рэканструкцыю. Наталля Данькова патлумачыла, што ў красавіку кошт арэнды нечакана паднялі, пры тым, што час працы казіно быў скарочаны да 10-й вечара, што для начной забаўляльнай установы значыць крах. Тое, што адбываецца сёння ў будынку, са слоў Наталлі Даньковай, з'яўляецца непасрэдным вынікам «наезду» на яе мужа.

«Натуральна, што гэта звязана. На працягу года мне не давалі працаваць, абмяжоўвалі мяне ў рэжыме працы казіно. Зразумела, што гэта нейкая акцыя супраць Юрыя Пятровіча. А каму гэта выгадна? Мы пра гэта даведаемся, калі ўбачым, хто сюды заедзе пасля нас», - кажа яна.

Юрый Данькоў быў затрыманы ў верасні 2012 года і з таго часу застаецца пад вартай. Бізнэсоўцу інкрымінавана некалькі злачынстваў, у тым ліку ўтрыманне пры клубе прытону, уцягванне ў прастытуцыю, падробка дакументаў, ухіленне ад выплаты падаткаў.

Суд над ім праходзіць у закрытым рэжыме.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках