15 траўня 2024, Серада, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вораг №1

15
Вораг №1

Ксёндз Уладзіслаў Лазар, арыштаваны КДБ, становіцца галоўным ворагам беларускіх уладаў.

Арышт ксяндза Лазара тры месяцы таму - адна з найбольш таямнічых спраў у Беларусі. Каталіцкі святар, які служа ў Барысаве, ніколі не выказваўся наконт палітыкі і нічым не адрозніваўся ад іншых ксяндзоў, абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве, піша «Tygodnik» (пераклад - charter97.org).

Як мы бачым, у мэтах бяспекі святара цяжка атрымаць інфармацыю нават на тэму крокаў, якія прадпрымае ў яго справе Касцёл, а таксама Міністэрства замежных спраў Польшчы. Ксёндз Лазар з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, але мае польскае паходжанне і карту паляка. Узнікаюць пытанні: у чым заключаецца дадзенае абвінавачванне, як дапамагчы ксяндзу Лазару і што яму пагражае?

Больш усяго пра справу святара можна даведацца ад яго сям'і, але і гэта толькі драбкі. Адразу пасля арышту сям'я шукала дапамогі і ахвотна кантактавала з журналістамі. Сёння відаць, што блізкія ксяндза запалоханыя КДБ. Яго маці, пажылая жанчына, вельмі моцна перажывае знікненне сына. Сястра Яніна распавядае пра лёс брата на ўзроўні фактаў, не ўдаючыся ў развагі. Кожны сказ заканчваецца словамі: «І нічога больш я не ведаю».

Нагадаем, 26 ліпеня Лукашэнка заявіў пра затрыманне супрацоўніка беларускіх спецслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы. Супрацоўнік спецслужбаў, удакладніў дыктатар, «не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой». Праз некаторы час стала вядома пра затрыманне ксяндза Уладзіслава Лазара. Ён абвінавачваецца ў перадачы грошай «шпіёну».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках