19 траўня 2024, Нядзеля, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Менскага раёна схаваў ад мытнікаў $250 тысяч

32
Жыхар Менскага раёна схаваў ад мытнікаў $250 тысяч

Грошы былі схаваныя ў столі машыны.

Сёння раніцай у аўтадарожным пункце пропуску «Брэст» пры афармленні на ўезд у Беларусь аўтамабіля «Nissan» па «зялёным» калідоры памежны нарад знайшоў 250 тысяч даляраў ЗША. Паглыблены дагляд машыны быў праведзены на падставе «аператыўнай інфармацыі», паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Такую буйную грашовую суму, схаваную ад мытнага кантролю, жыхар Менскага раёна схаваў у міжстолевай прасторы - паміж ашалёўкай і нішай для завадскога люка.

Кіроўца іншамаркі - грамадзянін Беларусі 1973 года нараджэння, жыхар Менскага раёна, часова не працуе. З яго слоў, грошы ён атрымаў за мяжой у якасці закладу за наступны продаж дома, які знаходзіцца ў яго ўласнасці на тэрыторыі Беларусі.

Чвэрць мільёна даляраў канфіскаваная і перададзеная ў мытню. Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках