5 траўня 2024, Нядзеля, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ватыкан абвясціў Хрыста першым мікраблогерам

21
Ватыкан абвясціў Хрыста першым мікраблогерам

Кіраўнік папскай рады па культуры арцыбіскуп Джанфранка Равазі назваў Ісуса Хрыста першым у гісторыі мікраблогерам.

Пра гэта 25 верасня паведаміла газета Le Soir, піша Lenta.ru.

Па словах Джанфранка Равазі, Хрыстос стаў выкарыстоўваць кароткія фразы, якія змяшчаюць менш 45 знакаў, задоўга да таго, як з'явіўся сэрвіс мікраблогаў «Твітэр» і само слова «твіт». У якасці прыкладу арцыбіскуп прывёў запаведзь Хрыста «Любіце адзін аднаго».

Раней Джанфранка Равазі ўжо параўноўваў біблейскія выказванні Хрыста з твітамі. У сваім артыкуле для італьянскай газеты La Stampa, апублікаваным у сакавіку 2013 года, ён называе словы Ісуса «споўніўся час і наблізілася Валадарства Божае, пакайцеся і верце ў Евангелле» своеасаблівым твітам - «простым, ясным і разам з тым поўным эзатэрычнага сэнсу». Як піша Равазі, на грэчаскай гэтая фраза ўкладаецца ў 8 слоў, а на італьянскай для яе напісання патрабуецца 90 знакаў, што на 50 сімвалаў менш максімальнай даўжыні паведамлення ў Twitter.

У 2009 годзе шырокую вядомасць Джанфранка Равазі прынеслі яго словы пра тое, што вучэнне аб эвалюцыі, распрацаванае Чарльзам Дарвінам, не супярэчыць біблейскай версіі аб паходжанні свету. Па гэтай прычыне, заявіў тады святар, Ватыкан ніколі афіцыйна не адмаўляў тэорыю эвалюцыі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках