5 траўня 2024, Нядзеля, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жэневе выставілі на продаж легендарны алмаз Pink Star (Відэа)

7

У Жэневе рыхтуюцца пусціць з малатка адзін з самых вялікіх у свеце алмазаў.

Каштоўны камень можа сысці за 60 мільёнаў даляраў. Алмаз, які атрымаў імя Pink Star («Ружовая зорка») быў знойдзены ў канцы 90-х гадоў у Афрыцы. Яго вага тады складала 130 карат. Пасля апрацоўкі ён паменшыўся ў два разы, але ўсё роўна стаў самым вялікім дыяментам падобнай чысціні, перадае НТВ.

Зараз каштоўны камень упрыгожвае пярсцёнак, які знаходзіцца пад надзейнай аховай у адным з гатэляў Жэневы. Імя цяперашняга ўладальніка каменя трымаецца пад самым строгім сакрэтам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках