5 траўня 2024, Нядзеля, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баўмгэртнэра пільнуюць чатыры аператыўнікі КДБ

46
Баўмгэртнэра пільнуюць чатыры аператыўнікі КДБ

Кіраўніка «Уралкалію» пасялілі ў трохпакаёвую кватэру ў Менску.

«Гэта даволі вялікая кватэра, тры пакоі. На ўмовы ён не скардзіцца. Па словах беларускіх адвакатаў, адчувае ён сябе нядрэнна, - распавядае «Радыё Свабода» расейскі адвакат Уладзіслава Баўмгертнера Аляксей Басістаў. - Уладзіславу забаронена выходзіць з кватэры і карыстацца сродкамі сувязі».

«Ліст ад маці Лукашэнку быў дастаўлены заўчора ў Менск. Гэта быў асабісты зварот ад чалавека да чалавека, а не працэсуальны дакумент. Ці прачытаў яго Аляксандр Лукашэнка, я не ведаю. Не ведаю таксама, ці аказала гэта ўплыў на змяненне меры стрымання Уладзіславу», - кажа Басістаў.

Маці Баўмгертнера прыбыла ў Менск учора, бо паводле вуснай дамоўленасці, ёй абяцалі сёння спатканне з сынам. Цяпер яна знаходзіцца разам з сынам у кватэры, дзе ён адбывае хатні арышт.

З праваахоўных органаў Расеі да Басістава ніхто не звяртаўся. Ці адбываюцца следчыя дзеянні на тэрыторыі Расеі, адвакат не ведае.

У ноч на 26 верасня генеральнага дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера тэрмінова перавялі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. Ён знаходзіцца ў здымнай кватэры, падабранай супрацоўнікамі КДБ, разам з маці.

Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы 26 жніўня і абвінавачаны ў злоўжыванні ўладай і нанясенні шкоды ў 100 мільёнаў даляраў. Да 26 верасня знаходзіўся ў СІЗА КДБ.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках