5 траўня 2024, Нядзеля, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША выпусцілі папкорн для мільярдэраў

14

Кампанія Berco прадставіла папкорн, упрыгожаны шматкамі з 23-каратнага ядомага золата.

Наведвальнікі кінатэатраў у апошні час не могуць абыйсціся падчас прагляду без папкорну. Яго лічаць дэмакратычным ласункам, дазволіць сабе які можа любы. Так было да таго часу, пакуль кампанія Berco не прапанавала папкорн для вельмі заможных аматараў кіно, піша luxlux.net.

Папкорн Billion dollar выкананы з самых дарагіх інгрэдыентаў: арганічнага цукру і сметанковага масла ад кампаніі Vermont Creamery, з ванілі ад Nielsen Massey, а таксама з вельмі дарагой солі з дацкага вострава Лесе. Да таго ж, папкорн для мільярдэраў упрыгожаны шматкамі з ядомага золата 23 карат.

Нягледзячы на назву, папкорн Billion dollar усё ж не каштуе такой астранамічнай сумы. Паводле ацэнак кампаніі Berco, вялікая літровая ўпакоўка гэтага ласунка абыйдзецца мільянерам ў $100, чатырохлітровая - у $250 , васьмілітровая - у $500.

Акрамя салёнага папкорна з ядомым золатам, кампанія Berco прапануе папкорн з карамеллю і арганічным алеем. Можна замовіць асарці з усіх відаў папкорну. Кошт на ўсе гэтыя разнавіднасці прысмакі значна менш, чым на папкорн Billion dollar, - ад $7 за маленькую ўпакоўку.

Як сказана вышэй, сярод інгрэдыентаў папкорна для мільярдэраў самай дарагой з'яўляецца адмысловая соль, якая здабываецца ў вельмі абмежаванай колькасці на востраве Лесе ў Даніі. У Сярэднявечча там здабывалі соль у прамысловых маштабах, але ў наш час здабыча на востраве Лесе солі забароненая з-за экалагічных праблем маленькага вострава.

Справа ў тым , што ўся расліннасць вострава была высечаная для забеспячэння драўляных печаў для солездабычы. Вынішчэнне дрэў агаліла пяскі, якія сталі замятаць вёскі і сельскагаспадарчыя ўгоддзі. У 80-х гадах мінулага стагоддзя здабыча солі метадам Сярэдніх стагоддзяў была адноўленая ў якасці эксперыменту і турыстычнага атракцыёну. Вось чаму соль з дацкага вострава Лесе незвычайна дорага цэніцца і з'яўляецца вельмі рэдкай сыравінай.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках