5 траўня 2024, Нядзеля, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Коля з татам сустрэліся з Пуціным на манеўрах (Відэа)

211
Коля з татам сустрэліся з Пуціным на манеўрах (Відэа)

Лукашэнка ўзяў на вучэнні «Захад-2013» свайго малодшага сына.

На палігоне пад Гродна беларускі кіраўнік сустрэўся з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, які сёння прыбыў у Беларусь, перадае «Інтэрфакс».

Паводле сцэнара заключнай фазы манеўраў, падраздзяленні 9-й Асобнай мотастралковай брыгады Заходняй ваеннай акругі Расеі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі Узброеных сіл Беларусі праводзяць спецыяльную аперацыю па знішчэнні незаконнага ўзброенага фарміравання, якое спрабавала прарвацца на тэрыторыю «саюзнай дзяржавы».

Калона ўмоўных тэрарыстаў на аўтамабілях паспрабавала перасекчы дзяржаўную мяжу і абысці расейскі блок-пост. Аднак выявіла сябе і паспрабавала схавацца.

У ходзе вучэнняў па «бандфарміраванні» нанеслі ракетна-бомбавы ўдар самалётамі Су-25 і верталётамі армейскай авіяцыі Мі-8 і Мі-24. На шляху адыходу «тэрарыстаў» з верталётаў Мі-8 высадзіўся тактычны дэсант расейскіх і беларускіх падраздзяленняў, а па пазіцыях «тэрарыстаў» адкрылі агонь артылерыі.

Вучэнні «Захад-2013» праводзяцца з 20 па 26 верасня на пяці палігонах, кіраўніцтва імі ажыццяўляюць міністры абароны Расеі і Беларусі. Усяго ў вучэннях бяруць удзел больш за 22 тыс. ваеннаслужачых, задзейнічана больш за 530 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 80 танкаў, звыш 50 адзінак артылерыі і РСЗА, каля 90 самалётаў (Су-24, Су-25, Су-34, МіГ-29, Бе-200 і іншыя), верталётаў, а таксама да 10 караблёў Балтыйскага флоту.

Адзначым, што правядзенне вучэнняў выклікала непакой сярод суседзяў Беларусі.

Многія эксперты мяркуюць, што яны праходзяць па сцэнары вучэнняў «Захад-2009», якія выклікалі вялікі рэзананс. Тады ў манеўрах прынялі ўдзел больш за 12 тысяч вайскоўцаў, афіцыйна яны былі названыя абароннымі, закліканымі падтрымаць стратэгічную стабільнасць у рэгіёне. Аднак у іх сцэнары, паводле некаторых паведамленняў, быў прадугледжаны напад на тэрыторыю балтыйскіх краін і прэвентыўны ядзерны ўдар па Варшаве.

Напісаць каментар 211

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках