5 траўня 2024, Нядзеля, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадаўцы ГУМа: Tax Free? А што гэта такое?

50
Прадаўцы ГУМа: Tax Free? А што гэта такое?

Прадаўцы менскага ГУМа пасля пытання, ці можна аформіць Tax Free, паказваюць на стаянку таксі.

Сістэма па вяртанні падатку на дабаўленую вартасць павінна была запрацаваць у краіне з 1 студзеня 2013 года. А ў пачатку верасня Міністэрства гандлю заявіла, што з восені тры асноўныя гандлёвыя кропкі сталіцы - ГУМ, ЦУМ і гандлёвы дом «На Нямізе» - павінны далучыцца да Tах Free. Як працуюць беларускія крамы па праграме кампаніі Global Blue, высветлілі журналісты газеты «Звязда».

Першае, што кідаецца ім у вочы ў «Гандлёвым доме «На Нямізе», - адсутнасць налепак і брашур аб Tax Free. Журналісты спыталі ў жаночым аддзеле, як можна скарыстацца гэтай паслугай. Прадаўшчыца адразу пачынае распавядаць, што ў іх на касавым чэку ставіцца штамп і паказваецца велічыня ПДВ. «А забраць грошы вы зможаце ў банку, аэрапорце, на мытні пры выездзе з краіны», - тлумачыць жанчына.

Наступны прыпынак - ЦУМ. Там нічым не дапамаглі. Прадавец з ювелірнага аддзела сказала, што ў краме нельга аформіць Tax Free.

Засталося зайсці ў ГУМ. Журналісты звярнуліся да дзяўчыны за касай аддзела тэхнікі:

- Скажыце, як я магу аформіць у вас Tax Free?

- Што? Таксі? Вам туды...

- Не, не таксі, а Tax Free.

- А што гэта?

Пасля тлумачэнняў дзяўчына прапанавала прайсці ў цэнтр інфармацыі. У акне даведкі там толькі адмоўна паківалі галавой і сказалі , што сістэма Tax Free у іх краме не дзейнічае.

- Гэта пытанне не да нас.

- А да каго?

- Не ведаю. Мне вядома толькі, што сістэма ў распрацоўцы.

У Белмытнясэрвісы, афіцыйным аператары Tax Free у Беларусі, распавялі: «Сістэма запрацуе з 1 кастрычніка. Але мы не маем зносіны з прэсай па гэтым пытанні. Звярніцеся ў Мінгандлю».

У Міністэрстве гандлю на пытанне аб тым, калі запрацуе сістэма па вяртанню ПДВ замежнікам, адказалі, што са снежня. Рашэнне тэхнічных пытанняў зацягнулася. Трэба замяняць касавыя апараты, наладжваць усю сістэму, каб турысты маглі вяртаць свае грошы. У міністэрстве чакаюць дапамогі ад замежных партнёраў, якія змогуць падзяліцца сваім вопытам.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках