5 траўня 2024, Нядзеля, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытны камітэт абвінаваціў Анішчанку ў «спекуляцыі»

11
Мытны камітэт абвінаваціў Анішчанку ў «спекуляцыі»

Беларускія мытнікі абвяргаюць заявы аб кантрабандзе польскіх тавараў у Расею праз Беларусь.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы ДМК.

«Паводле статыстыкі знешняга гандлю з Польшчы ў Беларусь за першае паўгоддзе 2013 года ўвезена 276 тон малочных прадуктаў, з якіх у далейшым вывезена з Беларусі ў Расею 72 кг. У гэты ж перыяд часу з Расеі ў Беларусь увезена больш за 10 тон польскіх малочных прадуктаў, а транзітам праз Беларусь прайшло ў Расею малочных прадуктаў больш 71 тысячы тон, што больш чым у 250 разоў перавышае колькасць малочных прадуктаў, увезеных у Беларусь з Польшчы.

Такім чынам, адзначаем спекулятыўны характар падобных заяваў (пра рээкспарт тавараў трэціх краін з Беларусі ў Расею - рэд.), якія ствараюць перадумовы да абвастрэння ўзаемаадносінаў паміж мытнымі адміністрацыямі дзяржаў-членаў Мытнага саюза», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, галоўны санітарны ўрач РФ Генадзь Анішчанка лічыць, што з Польшчы ў Расею ідзе паток нелегальнай прадукцыі праз мяжу Беларусі.

«У нас ёсць вельмі вялікія падазрэнні аб тым, што праз Польшчу ідзе высокая ступень паставак, якія, мякка кажучы, не адпавядаюць заяўленым патрабаванням. Гэта значыць сапраўды паўлегальныя, а нярэдка і крымінальныя схемы, калі ў Польшчу звозіцца нейкая прадукцыя, якая набывае прыкметы вытворчасці нібыта іншай краіны, той жа Польшчы, і разыходзіцца праз Беларусь на тэрыторыю Расеі», - сказаў ён у пятніцу.

Раней кіраўнік Расспажыўнагляду выказаў прэтэнзіі да беларускіх малочных прадуктаў і мясных вырабаў. Гаворка ішла пра поўную забарону паставак беларускага малака на расейскі рынак.

Назіральнікі звязваюць рэзкія заявы Расспажыўнагляду з канфліктам вакол БКК і арыштам гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера. Увядзенне абмежавальных мер у дачыненні да беларускіх прадуктаў стала адказным крокам расейскіх уладаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках