5 траўня 2024, Нядзеля, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Керымаў вылучыў новыя патрабаванні па здзелцы з «Уралкаліем»

10
Керымаў вылучыў новыя патрабаванні па здзелцы з «Уралкаліем»

Перамовы аб продажы акцый «Уралкалію» Уладзіміру Когану могуць зайсці ў тупік.

Прычынай гэтаму сталі новыя патрабаванні «нефінансавага характару», піша агенцтва «Прайм».

Прадстаўнікі алігарха Уладзіміра Когана на перамовах па куплі долі ва «Уралкаліі» адчуваюць цяжкасці, звязаныя з новымі патрабаваннямі акцыянераў вытворцы мінеральных угнаенняў, паведамілі крыніцы, блізкія да кампаніі і бізнесмена. Па іх дадзеных, у выніку завяршэнне здзелкі можа апынуцца пад пытаннем.

Уладзімір Коган прапанаваў галоўнаму ўладальніку «Уралкалію» мільярдэру Сулейману Керымаву 3,7 мільярда даляраў за яго долю ва «Уралкаліі». Крыніца, блізкая да Когана, сказала ў чацвер, што падчас мінулага тыдня кіруючая кампанія Керымава «Нафта Масква» вылучыла новыя патрабаванні, якія маюць нефінансавы характар і не тычацца сумы здзелкі.

«Новыя сустрэчныя патрабаванні могуць перавярнуць здзелку з ног на галаву», - адзначыла крыніца. Яна дадала, што праблем з вяртаннем Когану авансу, ужо выплачанага Керымаву, не будзе.

Крыніца, блізкая да «Уралкалію», у сваю чаргу сказала, што ў сітуацыі магчымай адмовы Когана ад далейшых перамоваў група «Анэксім» Міхаіла Прохарава становіцца рэальным прэтэндэнтам на «Уралкалій».

Нагадаем, «Уралкалій» 30 ліпеня абвясціў аб спыненні экспартных продажаў праз Беларускую калійную кампанію - СП кампаніі і беларускага дзяржаўнага вытворцы ўгнаенняў «Беларуськалій». На працягу васьмі гадоў «Уралкалій» і «Беларуськалій» прадавалі сваю прадукцыю толькі праз БКК, на долю якой даводзілася, па дадзеных самой кампаніі, звыш 40 адсоткаў сусветнага рынку калійных угнаенняў.

Пасля выхаду «Уралкалію» з БКК, Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы 26 жніўня ў Менску пасля завяршэння перамоваў з беларускім прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Затым ён быў узяты пад варту ў межах расследавання крымінальных спраў, узбуджаных Генпракуратурай Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках