5 траўня 2024, Нядзеля, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў сустрэўся з Томам Меліа

1
Андрэй Саннікаў сустрэўся з Томам Меліа

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў сустрэўся сёння ў Варшаве з намеснікам памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Томам Меліа.

На сустрэчы Том Меліа і Андрэй Саннікаў абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, становішча палітычных зняволеных, палітыку Злучаных Штатаў у падтрымку дэмакратыі ў краінах «Усходняга партнёрства» і ў Расеі.

«Я падзякаваў Тому Меліа за ўвагу ўрада ЗША да праблемы парушэння правоў чалавека ў Беларусі, а таксама за яго візіт у студзені 2011 года ў Беларусь, у ходзе якога ён сустрэўся і выказаў падтрымку сем'ям палітвязняў, дэмакратычным сілам, праваабаронцам. Яго візіт адбыўся ў вельмі цяжкі для нас перыяд па даручэнні дзяржсакратара Хілары Клінтан, і гэта было істотнай падтрымкай для людзей у Беларусі. Цікава было параўнаць нашы ўражанні пра той час: мае з турмы і яго, як прадстаўніка амерыканскай адміністрацыі.

Шмат у чым наша адзнака супала. Я выказаў сур'ёзную занепакоенасць тым, што сёння радзей кажуць пра здзекі над палітвязнямі ў Беларусі, тое, што на фоне правільных заяваў еўрапейскіх чыноўнікаў рэальныя рычагі ўздзеяння на дыктатуру ў Беларусі не выкарыстоўваюцца. Пазіцыя Злучаных Штатаў з'яўляецца найбольш паслядоўнай і прынцыповай, але ЗША маглі б больш уплываць на сваіх партнёраў у Еўропе. Асабліва пасля таго як прэзідэнт Абама падтрымаў намаганні Еўразвяза па рэалізацыі праграмы «Усходняе партнёрства», - паведаміў Андрэй Саннікаў сайту charter97.org.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках