5 траўня 2024, Нядзеля, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМ прапануе ўвесці падатак на медыцыну

107
БРСМ прапануе ўвесці падатак на медыцыну

Прапануецца вылічваць 1% ад заробку беларусаў у якасці падатку на медыцыну.

Баранавіцкія ўлады працягваюць прапагандаваць ідэю ўвядзення абавязковай платы за медабслугоўванне.

Раней старшыня гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі прапаноўваў зрабіць платным уваход у паліклінікі. Цяпер ідэю вылічваць грошы з заробкаў на медыцыну агучылі ў мясцовым універсітэце, перадае «Радыё Свабода».

Ідэю вылічваць 1% ад заробку ў якасці падатку на медыцыну прапанавалі ў сваім праекце маладыя навукоўцы Баранавіцкага ўніверсітэта. Гэты праект прапанаваны ў рамках БРСМаўскай выставы ідэй і, на думку навукоўцаў, зменшыць выдаткі дзяржаўнага бюджэту на медыцыну.

Стала вядома, што праект падтрымаў «дэпутат» «парламента» з Баранавічаў Аляксандр Сцяцко, які паабяцаў маладым актывістам, што іх прапанова будзе разгледжаная ў «нацыянальным сходзе».

У інтэрнэце адразу ж разгарэліся дыскусіі. Карыстальнікі інтэрнэту абсмяялі вынікі даследавання баранавіцкіх навукоўцаў, якія апыталі ўсяго 300 чалавек, сярод якіх 98% выказаліся на карысць платнай медыцыны, а 70% ужо гатовыя плаціць падатак на медыцынскае абслугоўванне.

Баранавіцкі грамадскі дзеяч, былы выкладчык мясцовага ўніверсітэта Віктар Сырыца лічыць увядзенне падатку на медыцыну абсурдным:

«Кошты ў нас растуць, як грыбы пасля цёплага дажджу, людзі хутка бяднеюць, а тут яшчэ дадатковы падатак на медыцыну. Гэты падатак ударыць не па чыноўніках, чый заробак за лета вырас на 40 адсоткаў, а гэты падатак ударыць перш за ўсё па малазабяспечаных. Катэгарычна супраць!»

Напісаць каментар 107

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках