5 траўня 2024, Нядзеля, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт з €20 мільярдамі «затрымаўся» ў «Шарамеццева»

42
Самалёт з €20 мільярдамі «затрымаўся» ў «Шарамеццева»

Гаспадар грошай не адклікаецца.

У маскоўскім аэрапорце «Шарамеццева» стаіць самалёт, зверху данізу набіты грашовымі купюрамі. У ім знаходзіцца каля 20 000 000 000 еўра, піша «Московский комсомолец».

Такая сума - гадавы бюджэт некалькіх маленькіх краін. Скарбы фактычна завіслі паміж небам і зямлёй. Некалькі гадоў іх не могуць ні канфіскаваць расейскія ўлады, ні забраць загадкавыя атрымальнікі. Мытня патрабуе «прад'явіць» гаспадара мільярдаў, а яго сляды згубіліся.

Карупцыянеры ўсіх масцей і рангаў уюцца як каршуны вакол самалёта. Аднак ніхто з іх не ведае, каму ў рэчаіснасці належаць грошы. І не выключаюць, што гэта і ёсць зніклыя скарбы Садама Хусэйна, якія да гэтага часу беспаспяхова шукаюць амерыканскія спецслужбы.

Уся сума «ўтрамбаваная» ў 200 палетаў (драўляных паддонаў). Кожная палета па 100 мільёнаў еўра. Малюнак атрымліваецца прама феерычны.

«100 мільёнаў даляраў ці еўра месцяцца ў адну палету, - пацвярджаюць банкаўскія эксперты. - Адпаведна, 20 мільярдаў займаюць 200 палетаў».

Тут усё сыходзіцца. Зараз палічым, колькі наяўных грошай умяшчаецца ў адзін самалёт. 1 мільён еўра важыць прыкладна 10 кг (купюрамі вартасцю 100 еўра). Выходзіць, 20 мільярдаў - гэта 200 тон. Грузападымальнасць самалёта ў сярэднім 120-150 тон. Так што ваш груз хутчэй за ўсё змясціўся на вялікі паветраны борт тыпу «Руслан».

З накладной вынікае, што рэйс з грашыма прыбыў у Расею з Франкфурта, а ўладальнікам з'яўляецца нейкі 54-гадовы містэр Фарзін Караарыан Мотлаг (сын нейкага Алі, як паказана ва ўсіх дакументах). Ёсць і яго пашпартныя дадзеныя. А яшчэ ў накладной прапісаны ідэнтыфікацыйны код грузу, нумар рэйса і шмат чаго іншага, што развейвае ўсялякія сумневы. Ну і, нарэшце, папера абвяшчае, што самалёт з 20 мільярдамі еўра прыбыў у Маскву яшчэ 7 жніўня 2007 года. Гэта значыць цэлых шэсць гадоў ён стаяў «замарожаным».

У дакументах аэрапорта няма ні слова аб атрымальніку такога каштоўнага грузу. Затое ў нашым распараджэнні апынуліся хадайніцтвы тых, хто на яго сёння прэтэндуе. Зусім свежыя паперы, якія даказваюць, што груз так і не выдадзены і што цяпер за яго ідзе актыўная барацьба.

Паводле дакументаў, уладальнік грошай - жыхар Тэгерана, грамадзянін Ірана. Згадка пра яго сустракаецца ў сувязі з нейкімі інвестыцыямі ў розных кропках свету, у асноўным у Афрыцы, на Маўрыкіі. Але ўся інфармацыя даволі скупая. У профілі ў «Фэйсбуку» той самы нямецкі банк, які пераслаў грошы ў Расею, у яго на старонцы адзначаны як «падабаецца». На лісты мільярдэр пакуль не адказаў.

«Не выключана , што гэта грошы Садама Хусэйна, - кажа супрацоўнік службы бяспекі адной з урадавых структур Велікабрытаніі Сцюарт Норстэн. - Я не сцвярджаю гэта, а толькі мяркую. Ёсць дадзеныя, што яшчэ ў 2002 годзе, яшчэ да вайны з ЗША, Хусэйн перавёў у Маскву парадку 12 мільярдаў даляраў наяўнымі - іх адпраўлялі нелегальна, у тым ліку ў чамаданах дыпламатаў, - і што ўсе яны былі ўкладзеныя ў нерухомасць. Так што вопыт таемных інвестыцый у Расеі ў яго быў. Агульнавядома, што па ўсім свеце гуляе ад 60 да 100 мільярдаў даляраў іракскага дыктатара».

Прэзідэнт Ірака лічыўся адным з самых багатых людзей у свеце. Ён займаў трэці радок у часопісе «Форбс». І ўсе багацці Садама зусім не віртуальныя. Сцюарт Норстэн быў падчас вайны ў Іраку ў складзе горнай дэсантнай каманды. Успамінае, як яны выявілі каля 100 палацаў Садама, пра якія не было вядома.

«Я заходзіў унутр некаторых. Там у ванных пакоях нават краны з чыстага золата. Прытым што мясцовыя жыхары, у тым ліку дзеці, паміралі ад голаду» - кажа ён.

А потым раптам грошы Садама пасля яго злову амерыканскімі спецслужбамі зніклі з усіх рахункаў - у адно імгненне. Нягледзячы на допыты, ён так не прызнаўся, дзе яго скарбы. Амерыканцы абвясцілі сапраўдную вайну «крывавам грашам» Садама. Знайшлі ўсяго крыху больш за мільярд. А бо быў яшчэ «сакрэтны фонд Хусэйна», створаны ад імя партыі «Баас» з пяціадсоткавых адлічэнняў ад продажу нафты і складае больш за 30 млрд даляраў (гэта прыкладна тыя самыя 20 млрд еўра, якія ў «нашым» самалёце). Цікава, што амерыканскія аналітыкі-фінансісты з самага пачатку сцвярджалі: грошай Садама дакладна няма ў Іране і ў Турцыі. На тое былі важкія падставы, звязаныя з палітычнай і эканамічнай сітуацыяй. Але дзе лягчэй за ўсё схаваць скарбы? Правільна, як раз там, дзе іх ніхто шукаць не будзе. Вось яны і маглі трапіць спачатку ў Іран, а потым ужо ў Германію, адкуль наўпрост - у Расею.

«Наогул сума настолькі вялізная, што прымушае ўсумніцца ва ўсёй гэтай гісторыі, - кажа вядучы расейскі эканаміст прафесар Мікіта Крычаўскі. - 20 млрд еўра - гэта прыкладна 6% усяго расейскага бюджэту. Калі іх накіраваць у даход дзяржавы, можна было вырашыць жыллёвую праблему цэлага пакалення! Важна зразумець, што называецца, якім чынам і для чаго яны прыйшлі. Не для валютна-абменных аперацый - гэта выключана, паколькі такая вялізная сума наяўных не выкарыстоўваецца. У 2007 годзе - гэта значыць калі груз, па вашых дадзеных, прыбыў - у Расею ўсяго было ўвезена 8,9 млрд еўра наяўнымі. За ўвесь год. У 2012-м - 6,54 млн еўра. А тут цэлых 20 млрд разавым траншам. У Еўропе наяўнасць у такім вар'яцкім аб'ёме практычна не ходзіць. Хутчэй за ўсё грошы прызначаліся для ценявых аперацый. Яны выклікалі б сапраўдны перапалох у ценявым сектары».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках