5 траўня 2024, Нядзеля, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Ацяпленне ўжо можна ўключаць

30
Сіноптыкі: Ацяпленне ўжо можна ўключаць

Да 5 кастрычніка сярэднесутачная тэмпература не перавысіць 8 градусаў.

У Беларусі ў дамах батарэі пакуль халодныя. Каб яны нагрэліся, па існуючых нормах трэба, каб сярэднесутачная тэмпература пратрымалася на адзнацы ў +8 градусаў пяць дзён. У папярэднія гады гэта здаралася ў прамежку паміж 7 і 20 кастрычніка. У мінулым годзе ацяпленне ўключылі 13 кастрычніка, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Іншая сітуацыя ў сталіцах суседніх дзяржаў, дзе ўмовы надвор'я не адрозніваюцца ад нашых. У Маскве пачалі ўключаць ацяпленне сёння. Да 26 верасня падключаць амаль палову жылых дамоў. У Варшаве ацяпленне ўключылі на мінулым тыдні.

- Прагноз на бліжэйшыя пяць дзён забяспечыць выканкаму жаданыя лічбы, - радуе галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. - Калі да нашага прагнозу прыслухаюцца, цяпло ў дзіцячых садках і бальніцах можна пачынаць уключаць ужо цяпер. Ды і нам з вамі ў дамах не перашкодзіла б: павышэння тэмпературы вышэй за 8 не відаць да 5 кастрычніка. Мы кожны дзень даем прагноз на тры дні наперад, які апраўдваецца на 90%. Мы настойліва рэкамендуем аператыўна ўключаць ацяпленне: замаразкі дзе-нідзе па рэспубліцы працягваюцца. Начная тэмпература - +1... +6, а ў асобныя ночы - 0... -4. Дзённая не перавышае +6... +11.

Няўжо ацяпленне ў дамах могуць уключыць ужо ў верасні?

- У гэтым годзе дзейнічае звычайны парадак: пяць дзён не менш за 10 градусаў для дзіцячых, дашкольных, школьных, лячэбных устаноў, музеяў, архіваў, а для жылога фонду - пяць дзён не менш за 8 градусаў, - распавёў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун.

- Гэта значыць, ацяпленне могуць уключыць у бліжэйшы час?

- Бывала, што і 30 верасня ўключалі, і ў першых чыслах кастрычніка. Але не жылы фонд, таму што 8 градусаў усё ж такі не бывала.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках