5 траўня 2024, Нядзеля, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус вынайшаў лыжы для хады па вадзе

43
Беларус вынайшаў лыжы для хады па вадзе

У Беларусі можа з'явіцца прадпрыемства па вытворчасці аквалыж.

Незвычайную прыладу стварыў беларускі вынаходнік Аляксандр Канюк. Так званыя аквалыжы па памеры значна шырэй звычайных і складаюцца з лёгкага матэрыялу, які дазваляе стаяць і нават хадзіць па азёрах любой глыбіні. У камплект таксама ўваходзяць дзве «лыжныя» палкі, якімі можна адштурхоўвацца ад воднай паверхні, піша часопіс «Дело».

Мяркуецца, што кошт такой прылады будзе не вышэй за 700 даляраў і яна цалкам зможа скласці канкурэнцыю лодкам і катамаранам.

Зараз вынаходнік знайшоў для свайго праекта інвестараў і плануе пачаць масавую вытворчасць аквалыж.

«Мяне зацікавіла, што іх можна выкарыстоўваць як для спорту, так і для адпачынку, турызму. Гэты бізнес можна маштабаваць на ўвесь свет. На сёння самая вялікая цяжкасць - распрацоўваць доследныя ўзоры. На першыя два ўзоры сышло пяць гадоў, а за апошні год мы зрабілі ўжо шэсць узораў. Зараз канструктары выканалі ўжо каля 70% працы», - распавёў адзін з інвестараў праекта.

Аўтары праекта спадзяюцца, што прылада праз некалькі гадоў стане папулярнай і будзе запатрабаваная, перш за ўсё санаторыямі і базамі адпачынку.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках