5 траўня 2024, Нядзеля, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўстанне ў Судане: У Хартум уведзеныя войскі

3
Паўстанне ў Судане: У Хартум уведзеныя войскі

Суданскія ўлады ўвялі ў сталіцу краіны вайсковыя падраздзяленні, што размешчаныя ля аўтазаправачных станцый і вайсковых аб'ектаў.

Войска таксама ўзяла пад ахову аб'екты інфраструктуры і палац правадыра краіны, паведамляе Associated Press.

Войскі былі ўведзеныя праз беспарадкі, якія доўжацца ўжо некалькі дзён у сталіцы ды іншых гарадах краіны. Хваляванні пачаліся пасля амаль двухразовага росту коштаў на бензін, выкліканага скасаваннем дзяржаўных субсідый, піша Lenta.ru.

Днём раней дэманстранты разрабавалі і падпалілі два дзясяткі АЗС, заблакавалі шашу са сталіцы ў аэрапорт, а таксама ўчынілі пагромы, пашкодзіўшы аўтамабілі, крамы, прыватныя дамы і паліцэйскія ўчасткі. Падчас сутыкненняў з паліцыяй былі забітыя не менш за 30 чалавек, дзясяткі атрымалі раны. Лекары мясцовых шпіталяў сцвярджаюць, што ў многіх пацярпелых былі зафіксаваныя агнястрэльныя раны.

У краіне прыпынілі працу школы, быў адключаны інтэрнэт. Урад абвінавачвае ў эскалацыі гвалту нейкія сілы, якія загадзя спланавалі пагромы.

Эканоміка Судана, што перажыла ўздым на фоне высокіх коштаў на нафту, пасля адасаблення Паўднёвага Судана ў 2011 годзе перажывае крызіс, бо тры чвэрці нафтавых запасаў засталіся на поўдні. У гэтых умовах урад намагае на скарачэнні дзяржвыдаткаў і скасаванні субсідый, бо ў адваротным выпадку краіне пагражае «эканамічны калапс».

Прэзідэнт Судана Амар аль-Башыр , які збіраўся на гэтым тыдні ўзяць удзел у рабоце Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, на фоне беспарадкаў скасаваў гэты візіт.

Раней Лукашэнка сустракаўся з кіраўніком Судана. Беларусь таксама вінавацілі ў пастаўках вайсковай тэхнікі ў гэтую афрыканскую краіну.

Фотa: Associated Press

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках