5 траўня 2024, Нядзеля, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герасіменя ды Талай кідаюць выклік менчукам (Відэа)

15

Зоркі беларускага спорту запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел у першым сталічным фестывалі бегу.

28 верасня ў Менску на лыжаролернай трасе (праспект Пераможцаў, 22) а 10.00 стартуе першы сталічны фестываль бегу «Кубак Выкліку». Даўжыня дыстанцыі для ўсіх ахвотных і тых, хто будзе выступаць у складах эстафетных каманд (чатыры чалавекі), - 3 км, піша «Салiдарнасць».

Арганізатары і зоркі спорту заснавалі пяць кубкаў для пераможцаў у розных намінацыях. Арганізацыі ды ўстановы будуць змагацца за кубак мэра, ВНУ - за кубак Дар'і Домрачавай, спецыяльны навучальныя ўстановы аспрэчаць кубак Юліі Несцярэнкі, а лепшая сярэдняя школа атрымае прыз з рук Аляксандры Герасімені. Каманда-пераможца сярод журналістаў стане ўладальнікам кубка Аліны Талай.

Акрамя таго, кожны ўдзельнік атрымае дыпломы і памятныя карткі ад зорак спорту.

Зоркі беларускага спорту будуць выконваць на фестывалі бегу яшчэ і высакародную місію - дапамагаць збіраць грошы для чальца нацыянальнай паралімпійскай зборнай краіны Аляксандра Трыпуця, які атрымаў цяжкую траўму.

Двухразовая сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя патлумачыла, чаму на майках спартовак знаходзіцца фотаздымак Аляксандра з надпісам «Саня, верым!».

«Літаральна надоечы мы даведаліся, што ў яго здарылася няшчасце. Аляксандр хацеў паправіць антэну, але не ўтрымаўся, упаў з 4- га паверху і зламаў хрыбетнік. Ён не губляе веры ў сябе, рыхтуецца да наступных паралімпійскіх гульняў у Рыа, хочацца яму дапамагчы», - сказала яна.

Аляксандра Герасіменя патлумачыла таксама назву фестывалю - «Кубак Выкліку».

«Гэта выклік, перш за ўсё, сабе. Падняцца і прымусіць сябе зрабіць прабежку. Мы дзівімся, чаму ў іншых краінах людзі прыходзяць на марафоны і яшчэ плацяць за гэта грошы. У нас, на жаль, цэнтралізавана вывозяць і прымушаюць удзельнічаць, - падкрэсліла спартоўка добраахвотны характар удзелу ў фестывалі. - Не раз чула ад замежнікаў, што ў нас чамусьці людзі панурыя, не ўсміхаюцца. У гэтай сувязі ўспамінаецца Дзень Незалежнасці, калі таксама праводзіўся марафон. І хоць ішоў дождж, але ўсе людзі пасля бегу ўсміхаліся, абдымаліся, радаваліся. Яны злавілі пачуццё свята. Удзел у суботнім фестывалі бегу падорыць вам станоўчыя эмоцыі..

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках