5 траўня 2024, Нядзеля, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты зноў падаражэюць у кастрычніку

45
Цыгарэты зноў падаражэюць у кастрычніку

Кошты на асобныя тыпы цыгарэт у Беларусі павялічацца ў кастрычніку на 3,7-4,8%.

Максімальны раздробны кошт на асобныя тыпы цыгарэт з фільтрам у кастрычніку павялічыцца ў Беларусі на 3,7-4,8%, паведамляе сайт Міністэрства падаткаў і збораў.

Максімальны кошты раздробнага гандлю на імпартуемыя ў Беларусь цыгарэты Kent Сonvertibles, Kent HDi Blue, Kent HDi Silver, KENT iSWITCH павялічацца на 3,7% і складуць Br14 тыс, Lucky Strike Click & Roll - на 4,2% да Br12, 5 тыс, Richmond Cherry, Richmond Premium 4, Richmond Superslim Air 4, Richmond Superslim Cherry - на 4,8% да Br22 тыс.

Акрамя таго, на кастрычнік усталяваныя кошты на цыгарэты, якія раней у Беларусі не прадаваліся. У прыватнасці, устаноўлены кошт цыгарэт Winston XSence Club Blue і Winston XSence Club Silver - на ўзроўні Br14 тысяч рублёў.

Беларускія вытворцы ды імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты на цыгарэты. Папярэдні раз цыгарэты даражэлі напачатку верасня - на 1,9-4,3%.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках