3 траўня 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хуліганы збілі выпадковага мінака на вакзале ў Менску

41

Адшукваюцца хуліганы, якія напалі на пешахода ў тунэлі чыгуначнага вакзалу ў Менску.

23 верасня каля дзвюх гадзін ночы ў падземным пешаходным пераходзе чыгуначнага вакзала ў сталіцы двое невядомых, прабягаючы па тунэлі, напалі на выпадковага мінака. Адзін з тых, хто нападаў, ударыў пацярпелага ў вобласць твару, у выніку чаго апошняга прыйшлося шпіталізаваць. Самі ж хуліганы працягнулі шлях у бок уваходу на станцыю метро «Плошча Леніна», паведамляе прэс-служба ГУУС.

У той жа дзень у дачыненні да агрэсіўных прыяцеляў была ўзбуджаная крымінальная справа за хуліганства. На дадзены момант вядзецца праца па высвятленні асоб і затрыманню зламыснікаў.

Хуліганы
Хуліганы
Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках