4 траўня 2024, Субота, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станцыя парыжскага метро на гадзіну ператварылася ў дыска-клуб (Відэа)

8

У чацвер парыжане паабедалі, танцуючы ў метро.

Хтосьці траціць свой абедзенны перапынак на тое, каб паесці, хтосьці - на тое, каб паспаць, а хтосьці адпраўляецца на дыскатэку. Такую магчымасць парыжанам падала вечарына пад назвай «Ланч Біт». У чацвер станцыя парыжскага метро Ке-дэ-ля-Гар раптам на гадзіну ператварылася ў дыска-клуб, перадае ntdtv.ru.

Паўтары сотні офісных служачых на гэты раз праігнаравалі звыклыя кафэ і вырашылі перакусіць танцуючы. Прайшоўшы анлайн-рэгістрацыю і купіўшы квіток у метро, наведвальнікі атрымліваюць сэндвіч і бутэльку вады, а галоўнае - магчымасць атрымаць асалоду ад танцаў і музыкі. Нягледзячы на незвычайны для вечарыны час, падобна, усе адчуваюць сябе нязмушана. Нават у мінакоў, здаецца, ногі самі ідуць у скокі. Ідэя пазаўрочнай дыскатэкі зарадзілася два гады таму ў адным з гаражоў Стакгольма. Яна ўжо ўкаранялася ў некалькіх сталіцах Еўропы перш, чым патрапіла ў Парыж. Тут, як і ў іншых гарадах, вечарынка «Ланч Біт» прыйшлася даспадобы.

Арганізатары вечарыны «Ланч Біт», убачыўшы, які поспех яна мела, вырашылі не спыняцца на адным мерапрыемстве. Яны плануюць паўтарыць яго ў розных нечаканых месцах Парыжа.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках