4 траўня 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЛУКОЙЛ супраць манаполіі Сечына на рынку Беларусі

5
ЛУКОЙЛ супраць манаполіі Сечына на рынку Беларусі

ЛУКОЙЛ лічыць немэтазгодным надзяляць «Раснафту» эксклюзіўнымі правамі паставак нафты ў Беларусь.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Россия 24» кіраўнік найбуйнейшай расейскай прыватнай нафтавай кампаніі Вагіт Алекпераў.

«Лічу, што роўны доступ павінен захавацца. Ён даваў магчымасць мець баланс і дамаўляцца Беларусі з рознымі пастаўшчыкамі», - сказаў ён у кулуарах інвестыцыйнага форуму «Сочы-2013».

Варыянт надзялення «Раснафты» функцыяй эксклюзіўнага пастаўшчыка нафты ў Беларусь абмяркоўваецца сярод іншых на перамовах гэтай кампаніі з уладамі нашай краіны. Пра гэта раней паведаміла агенцтву «Прайм» крыніца ў беларускіх органах дзяржкіравання. Яна адзначала, што ёсць і іншыя працоўныя версіі, напрыклад, што «Раснафта» ў 2014 годзе будзе пастаўляць палову нафты, імпартаванай з Расеі, а астатнюю палову беларускія НПЗ будуць закупляць самастойна.

У траўні прэзідэнт «Раснафты» Ігар Сечын казаў, што яго кампанія цяпер пастаўляе як раз прыкладна палову нафты, якая перапрацоўваецца на беларускіх заводах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках