4 траўня 2024, Субота, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БНТУ патрабуе пакрыць выдаткі на навучанне ў трохразовым памеры

50
БНТУ патрабуе пакрыць выдаткі на навучанне ў трохразовым памеры

Універсітэт патрабуе з выпускніка-бюджэтніка кампенсаваць кошт навучання з улікам дэвальвацыі.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач сайта.

«Мой сын навучаўся ў БНТУ на бюджэтным аддзяленні з 2007 па 2012 год. Ён не пражываў у інтэрнаце, бо яму не выдзелілі там месца. Пасля заканчэння ўніверсітэта яго размеркавалі на «Камволь», які наведваў зімой Лукашэнка. Умовы працы там невыносныя, а зарплата - 1,5 мільёна. Прадпрыемства не прадаставіла сыну ні жылля, ні нават менскай рэгістрацыі. Ён жыў з маладой жонкай на здымнай аднапакаёвай кватэры, за якую плаціў 300 даляраў. Таму сын быў вымушаны падпрацоўваць па начах. Акрамя гэтага, з дзяцінства ў яго астма, і аднойчы ён захварэў і не выйшаў на працу. А так як у яго няма менскай прапіскі, ён не змог звярнуцца па дапамогу ў мясцовую паліклініку», - падкрэсліў чытач.

Ён адзначыў, што за гэта сына звольнілі з працы па артыкуле, і на гэтым усё скончылася.

«І вось цяпер, па заканчэнні паўгода, з БНТУ прыйшла пазоўная заява на пакрыццё затрат па падрыхтоўцы спецыяліста. Універсітэт патрабуе пакрыць 90 мільёнаў. Але самае цікавае, што ў 2012 годзе максімальны кошт навучання быў 14 мільёнаў, а ў ранейшыя гады - значна ніжэй. Нават па самых нясціплых падліках кошт цягне максімум на 35 мільёнаў. Але для гэтага нам даслалі спецыяльны разліковы ліст», - сказаў на заканчэнне чытач.

Адзначым, што яшчэ падчас дэвальвацыі 2011 года Савет міністраў выдаў пастанову, згодна з якой выпускнікі не могуць проста ўзяць і аплаціць менавіта столькі, колькі затраціла на іх дзяржава. Для такіх студэнтаў вынайдзены асаблівы прайс-ліст, з так званымі «карэкціруючымі каэфіцыентамі». Яны разлічваюцца шляхам дзялення сярэднямесячнага кошту падрыхтоўкі вучня ў апошні каляндарны год вучобы на сярэднямесячны кошт падрыхтоўкі аднаго навучэнца за ўвесь перыяд вучобы.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках