2 траўня 2024, Чацвер, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У смерці Ігара Пцічкіна абвінавачваюць фельчара «Валадаркі»

30
У смерці Ігара Пцічкіна абвінавачваюць фельчара «Валадаркі»

У дачыненні да медыцынскага работніка СІЗА-1 узбуджаная крымінальная справа.

У дачыненні да фельчара СІЗА-1 (г. Менск), які дзяжурыў у ноч смерці Ігара Пцічкіна, распачатая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 162 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента), піша «Платформа».

У выпадку, калі віна фельчара Крылова А.В. будзе даказаная, яму можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, што менчук Ігар Пцічкін памёр у СІЗА-1 4 жніўня 2013 года. Смерць Ігара наступіла пасля 4 дзён, праведзеных ім у СІЗА.

У цяперашні час Маскоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь вядзецца праверка па факце смерці Ігара Пцічкіна. 4 верасня 2013 года тэрміны правядзення праверкі падоўжаныя да 4 лістапада 2013 года. Да цяперашняга часу родным так і не вядомая афіцыйная прычына смерці Ігара. Па адной з версій, Ігар Пцічкін быў збіты групай для падаўлення беспарадкаў у СІЗА.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках