4 траўня 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускаму дому ў Варшаве - два гады

2
Беларускаму дому ў Варшаве - два гады

26 верасня 2011 года ў польскай сталіцы адкрыўся Беларускі дом.

Ён быў створаны на аснове супрацоўніцтва двух дэмакратычных арганізацый: руху «За свабоду» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Марэк Буцько, былы намеснік амбасадара Польшчы ў Беларусі і віцэ-прэзідэнт фонду «Свабода і дэмакратыя», які дапамог стварыць Беларускі дом, на адкрыцці сказаў: «Беларускі дом у Варшаве абавязаны свайму стварэнню сумеснай працы двух вядучых дэмакратычных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь - руху «За Свабоду» і «Еўрапейскай Беларусі» і іх польскім сябрам».

Падтрымку Беларускаму дому выказалі тады многія прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці, у тым ліку першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч: «Я вельмі задаволены фактам адкрыцця гэтага цэнтра, таму што на працягу многіх гадоў я прыкладаў усе намаганні, каб такое месца ў Варшаве з'явілася».

«Наша каманда ўдзячная ўсім тым людзям і арганізацыям, якія на працягу гэтых двух гадоў былі з намі, падтрымлівалі нас і дапамагалі нам будаваць асяродак беларушчыны ў Польшчы», - кажа дырэктар Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

Беларускі дом у Варшаве на працягу двух гадоў з'яўляецца месцам сумеснай працы беларускіх дэмакратычных арганізацый, прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці і актывістаў у галіне культуры, а таксама вялікай колькасці неабыякавых грамадзян, для якіх важны дэмакратычны шлях Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках