4 траўня 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі абяцаюць снег і замаразкі

14
Сіноптыкі абяцаюць снег і замаразкі

Апошнія дні верасня будуць анамальна халоднымі.

У бліжэйшыя трое сутак умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з поўначы Еўропы, паведамляюць у Гідраметцэнтры.

28 верасня на большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны. У начныя гадзіны паветра будзе ахалоджвацца да +1..+6°С, месцамі прагназуюцца замаразкі да 0..-4°С, днём чакаецца +6..+12°С.

29 верасня, у цэнтральных і ўсходніх раёнах нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы мокры снег. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе +1..+6°С, на глебе і дзе-нідзе ў паветры будуць адзначацца замаразкі да 0..-4°С, дзённая тэмпература складзе +6..+13°С.

30 верасня, у Беларусі з ростам атмасфернага ціску аблокаў стане менш і ў асноўным будзе суха. Толькі месцамі па ўсходзе рэспублікі не выключаныя невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер паўночны ўмераны. У начныя гадзіны на большай частцы краіны чакаюцца замаразкі да 0..-4°С, у асобных раёнах будзе крыху цяплей +1..+4°С. Тэмпература днём не перавысіць +4..+11°С, толькі па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да +13°С.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках