4 траўня 2024, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дварковіч прапанаваў нафтавы пернік

28
Дварковіч прапанаваў нафтавы пернік

Расея і Беларусь могуць узгадніць нафтавы баланс на ўвесь 2014 год адразу, у поўным аб'ёме.

Пра гэта заявіў агенцтву Прайм віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч.

«Я спадзяюся , што мы на год у цэлым баланс зацвердзім. Каб зрабіць гэта, да ўзаемнага задавальнення, трэба, каб <...> канчаткова вырашыліся агульныя праблемы», - сказаў віцэ-прэм'ер.

Ён адзначыў, што Расея не ўводзіла якіх-небудзь абмежаванняў на пастаўкі нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале і не мяняла сваёй пазіцыі адносна аб'ёмаў паставак на 2013 год. «Гэта не нейкія дадатковыя абмежаванні. Мы іх не ўводзілі і не збіраемся ўводзіць. Проста ў інтарэсах Расейскай Федэрацыі пастаўляць той аб'ём, пра які мы гаворым. А ўсё астатняе - гэта падтрымка сяброўскай дзяржавы. Але для гэтага адносіны павінны быць цалкам дружалюбнымі», - сказаў Дварковіч.

Існуючыя дамоўленасці мяркуюць пастаўку ў гэтым годзе ў Беларусь 18,5 мільёна тон нафты з РФ, а пастаўкі за восем месяцаў ужо склалі 15 мільёнаў тон. Як раней паведамлялі «ПРАЙМ» у Мінэнерга, пастаўкі ў чацвёртым квартале могуць скласці 3,1 мільёна тон. У першым-трэцім кварталах Расея пастаўляла на беларускія НПЗ па 5,75 мільёна тон нафты, што адпавядала 23 мільёнаў тон, якія запрошвала Беларусь у цэлым на год.

«Мы тры квартала ішлі па графіку, які ўлічваў запыт <...> беларусаў, які мы ніколі канчаткова не пацвярджалі. А чацвёрты квартал ставім пакуль зыходзячы з нашай лічбы па годзе. Па чацвёртым квартале ў нашай пазіцыі пакуль ніякіх зменаў няма. Іншая справа, што яна беларускіх калег не задавальняе і нашы кампаніі некаторыя не задавальняе», - сказаў Дварковіч.

Па яго словах, адсутнасць павышаных паставак у Беларусь выгадная для РФ. «Наш бюджэт атрымлівае выгаду, таму што ў нас пошліны пры пастаўках у іншыя краіны атрымліваюцца вышэй, чым калі мы пастаўляем у Беларусь», - сказаў віцэ-прэм'ер.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках