4 траўня 2024, Субота, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол працягвае праверку запыту на Керымава

9
Інтэрпол працягвае праверку запыту на Керымава

Міжнародная арганізацыя не пацвярджае інфармацыю аб адмове шукаць фігурантаў справы «Уралкалія».

Пры гэтым у прэс-службе Інтэрпола нагадваюць, што да сённяшняга дня ордэраў у названай справе выстаўлена не было. Запыт Беларусі пакуль яшчэ разглядаецца, паведамілі сайту charter97.org у штаб-кватэры арганізацыі ў Ліёне.

«Мы праводзім вельмі дбайную праверку і не можам назваць тэрмін вынясення пастановы ў гэтым пытанні. З моманту нашай апошняй заявы на гэтую тэму ад 11 верасня сітуацыя застаецца без істотных змен», - заявіла прадстаўніца Інтэрпола.

Міжнародная арганізацыя атрымала ад Беларусі запыт на затрыманне суўладальніка расейскай кампаніі 11 верасня.

МУС Беларусі раней паведамляла, што Інтэрпол прыняў пастанову абвясціць асноўнага акцыянера «Уралкалія» ў міжнародны вышук.

2 верасня Следчы камітэт Беларусі заявіў, што Сулейман Керымаў з'яўляецца абвінавачаным паводле крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ «БКК», якая ўжо расследуецца. Дзеянні расейскага алігарха кваліфікаваныя следствам як арганізацыя злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі (п.4 арт.16 і ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, заявілі ў СК Беларусі.

Сёння агенцтва «Інтэрфакс», спасылаючыся на «крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй» паведаміла, што «генеральны сакратарыят Інтэрпола заблакаваў міжнародны вышук і патрабаванне затрымаць Сулеймана Керымава ды шэраг іншых расейцаў - фігурантаў крымінальнай справы «Уралкалія»..

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках