4 траўня 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгарвыканкам зацвердзіў новыя кошты праезду

37
Мінгарвыканкам зацвердзіў новыя кошты праезду

Кошт праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце ў Менску з 1 кастрычнікa 2013 падвысіцца да 2500 рублёў.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Менгарвыканкама, паведамляе БелТА.

Апошнім разам праезд у гарадскім транспарце Менску даражэў 25 траўня сёлета з 1700 да 2000 рублёў.

Новыя тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі тыпамі транспарту ў рэгулярным руху ў горадзе Менску зацверджаныя пастановай Менскага гарвыканкама ад 25 верасня 2013 года № 2388. У адпаведнасці з гэтым дакумэнтам устаноўлены фіксаваны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі звычайных і хуткасных маршрутаў, трамваямі, тралейбусамі, метро ў суме 2500 рублёў за адну паездку. Пры рэалізацыі білетаў на адну паездку кіроўцамі ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах кошт квітка павялічваецца на 500 рублёў да ўстаноўленага тарыфу.

Кошт праезду ў аўтобусе экспрэсных маршрутаў складзе 3800 рублёў за адну паездку.

Зацверджана таксама кошт месячных, на паўмесяца і дэкадных праязных білетаў на гарадскія пасажырскія перавозкі ўсімі тыпамі транспарту. Так, праязны білет на чатыры тыпы транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро) на месяц будзе каштаваць 202,5 тыс.рублёў, на паўмесяца - 106,7 тыс.рублёў, на дэкаду - 71,1 тыс.рублёў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках