4 траўня 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Король и Шут» пачынае развітальны тур з Гомеля

8
«Король и Шут» пачынае развітальны тур з Гомеля

Гурт «Король и Шут» сёння пачынае тур «Адвітанне», пасля заканчэння якога спыніць сваё існаванне.

Пасля яго калектыў стане працаваць пад назвай «Северный Флот».

«Гурт «Король и Шут» выпраўляецца ў адвітальны гастрольны тур, прысвечаны памяці Міхаіла Горшэнева. Якаў Цвіркуноў, Павел Сажынаў, Аляксандр «Паручнік» Шчыгалеў і Аляксандр «Рэнегат» Лявонцьеў зноў выйдуць на сцэну, каб разам з дзясяткамі тысяч прыхільнікаў легендарнага калектыву праспяваць песні, якія спяваў для іх іхны лідэр. Асноўным вакалістам «Короля и Шута» ў туры «Адвітанне» стане Аляксандр Лявонцьеў, а гурт і зала будуць яму дапамагаць. Прыхільнікі калектыву ўжо даўно даказалі, што ведаюць усе песні каманды напамяць, і гэтыя канцэрты стануць для іх магчымасцю адвітацца з той невымоўнай атмасферай, якая больш за два дзясяткі гадоў панавала на кожнай пляцоўцы», - значыцца на сайце гурта.

Падчас тура, акрамя вядомых кампазіцый «Короля и Шута», музыкі плануюць выканаць песню з працоўнай назвай «Стрэлы», створаную ўжо ў рамках праекта «Северный Флот».

Канцэрт у Гомелі адбудзецца сёння. Ён пройдзе ў ЗЦ «Плаза». Заўтра музыкі выступяць у Магілёве, а 28 лістапада - у Менску.

Саліст гурта «Король и шут» Міхаіл Горшэнеў памёр у Пецярбургу ў ноч на 19 ліпеня. Калектыў быў заснаваны ў 1988 годзе, першапачаткова ён называўся «Контора». За 25 гадоў свайго існавання каманда выпусціла 12 студыйных альбомаў. У 2005 годзе лідэр гурта Горшэнеў запісаў сольны альбом «Я Алкаголік Анархіст». Пасля ягонай смерці калектыў наважыў змяніць назву на «Северный Флот». Так называецца адна з самых вядомых песень «Короля и Шута».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках