4 траўня 2024, Субота, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінаваты «жывога шчыта» зноў трапіўся п'яным за стырном

33
Вінаваты «жывога шчыта» зноў трапіўся п'яным за стырном

У дачыненні да яго ўжо распачалі крымінальную справу, і цяпер Раману Менцюку пагражае да 6 месяцаў турмы.

Гэтая рэзанансная гісторыя пачалася ў сакавіку 2008 года. Раман Мянцюк ехаў з цяжарнай нявестай на чужым «Гольфе», без пасведчання кіроўцы, п'яны і з хуткасцю 160 км/гадзіну. Яго спынілі на пад'ездзе да Менску «жывым шчытом» - даішнікі проста перацялі дарогу чатырма цывільнымі аўтамабілямі, у якіх знаходзіліся людзі, якія не пра што не здагадваліся. Толькі дзякуючы неверагоднаму збегу абставін ніхто не загінуў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Гісторыя тут жа атрымала велізарны рэзананс. Мянцюк кінуўся ўцякаць, і нават паспеў зняцца ў ток-шоў расейскага першага канала. Праз чатыры месяцы гоншчыка затрымалі ў Маскоўскім заапарку. Суд прысудзіў яго да пяці гадоў турмы. У верасні 2012 года ён вызваліўся праз амністыю ды ўладкаваўся грузчыкам. З гэтага моманту пачалася пяцігадовая забарона на права кіравання аўтамабілем. А даішнікам, якія стварылі «жывы шчыт», далі ўмоўныя тэрміны.

Пра тое, што ўначы 7 верасня Рамана Менцюка злавілі п'яным за стырном, стала вядома толькі сёння. Яго спынілі ў Маладзечна, агляд паказаў 1,51 праміле. Інспектарам ён растлумачыў, што напярэдадні ўвечары выпіў 100 г гарэлкі і два алкагольных кактэйлі па 150 грам. Быў складзены пратакол за кіраванне ў нецвярозым выглядзе без пасведчання на права кіраванне аўтамабілем, аднак на «разбор», прызначаны на 26 верасня, Мянцюк не з'явіўся. Яму далі максімальны штраф - 4,5 мільёны рублёў. Але гэтым справа не скончылася:

- Пазбаўлены права кіравання аўтатранспартным сродкам на пяць гадоў і маючы папярэджанне аб крымінальнай адказнасці, Мянцюк ухіліўся ад выканання прысуду і кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення, - распавяла афіцыйная прадстаўнічка Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова. - І цяпер Маладзечанскі раённы аддзел следчага камітэта расследуе ў дачыненні да яго крымінальную справу паводле артыкула «Невыкананне прысуду суда аб пазбаўленні права займацца пэўнай дзейнасцю». Паколькі падазраваны не адмаўляе сваёй датычнасці да ўчынення злачынства, справа расследуецца ў паскораным парадку.

Паводле гэтага артыкула Менцюку пагражае да шасці месяцаў турмы. Як атрымалася даведацца «Камсамолцы», абвінавачванне гоншчыку-зуху ўжо выстаўлена. З'явіліся чуткі, быццам Мянцюк зноў хаваецца ад следства, аднак гэта не так:

- Выбраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах, - распавяла Юлія Ганчарова. - Следства паведаміць аб канчатковай працэсуальнай пастанове паводле гэтай крымінальнай справы бліжэйшым часам, а пакуль следчыя дзеянні доўжацца.

Фота: Комсомольская правда в Беларуси

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках