4 траўня 2024, Субота, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За спевака з Быхава змагаліся Градскі ды Білан (Відэа)

17
За спевака з Быхава змагаліся Градскі ды Білан (Відэа)

У пятніцу вечарам у шоў «Голас» на Першым канале паказалі яшчэ аднаго беларуса. І ён прайшоў у наступны тур.

Таленавіты беларускі хлопец з Быхава Сяргей Ваўчкоў вучыцца цяпер у ГІТІСе, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Я марыў займацца ў камандзе Градскага, хоць з вялікай павагай стаўлюся да Дзімы Білана, - сказаў Сяргей. - І таму шчаслівы, што абодва выканаўцы прагаласавалі за мяне падчас кастынгу. Цяпер мы рыхтуем дуэты з іншымі ўдзельнікамі песеннага шоў.

Дарэчы, цікава, што ў гэтым годзе ўмовы конкурсу крыху змяніліся. Калі выходзіш з дуэта, цябе можа ўзяць пад сваё крыло іншы выкладчык.

- Гэта не першы конкурс, у якім ты ўдзельнічаеш?

- Так. Конкурсы змянілі маё жыццё. Я стаяў на адной сцэне з многімі знакамітасцямі, такімі як Грыгорый Лепс, Дзмітрый Хварастоўскі. Гастраляваў з канцэртамі ў Польшчы, Чэхіі, Нямеччыне, Італіі.

- А падчас падрыхтоўкі да «Голасу» што больш за ўсё запомнілася?

- Са здымачнай групай Першага канала мы ездзілі ў Быхаўскі раён у вёску майго дзяцінства. Здымалі пра мяне ролік. Я выйшаў у поле з касой у руках і спяваў «Касiў Ясь канюшыну...».

Фота: Комсомольская правда в Беларуси

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках