4 траўня 2024, Субота, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінаградава арыштавалі на 15 сутак

11
Вінаградава арыштавалі на 15 сутак

Затрыманы ў Менску актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Павел Вінаградаў асуджаны судом Савецкага раёна сталіцы да 15 дзён арышту.

Як паведаміла жонка актывіста Святлана Вінаградава, ён прызнаны вінаватым паводле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання). Такі вырак вынес суддзя Кірыл Палулех, піша БелаПАН.

Бацьку Паўла Вінаградава, якога затрымалі разам з ім, мяркуючы па ўсім, судзіць не будуць і адпусцяць. «Ва ўсялякім разе, са слоў міліцыі», - сказала Святлана Вінаградава.

Лідар «Zмены» - моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» - быў затрыманы 27 верасня каля поўдня супрацоўнікамі міліцыі ля пад'езда свайго дома. Ён вяртаўся з акцыі, якую актывісты «Zмены» правялі на плошчы Якуба Коласа. Удзельнікі акцыі расставілі на лаўках свіныя галовы з плакатамі, што заклікалі вызваліць палітвязняў, падняць заробкі лекараў, не ўводзіць выязную пошліну ды іншымі.

Вінаградава даставілі спачатку ў Маскоўскае РУУС (па месцы жыхарства), а затым перавезлі ў Савецкі раён, на тэрыторыі якога праводзілася акцыя.

Разам з Паўлам быў затрыманы яго бацька, які, як паведаміла Святлана Вінаградава, апынуўся побач зусім выпадкова.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках