18 траўня 2024, Субота, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска пазмагаецца за тытул «Міс свету»

26

На інданезійскім востраве Балі ў суботу вызначаць самую прыгожую ў свеце дзяўчыну.

Беларусь у фінале міжнароднага конкурсу прыгажосці «Міс свету - 2013» прадставіць Марыя Вялічка, піша БелТА.

Яна нарадзілася ў Віцебску 20 сакавіка 1991 г.. Цяпер Марыя Вялічка - студэнтка Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. У 2010 годзе дзяўчына прымала ўдзел у конкурсе прыгажосці «Каралева Вясна - 2010», выйшла ў паўфінал конкурсу «Міс Беларусь - 2010» і перамагла на конкурсе «Міс СНД», які праводзіцца сярод студэнтак аграрных ВНУ.

У 2012 годзе Марыя зноў прыняла ўдзел у конкурсе «Міс Беларусь» і ў гэты раз перамагла ў намінацыі «Міс Дабрачыннасць» за свае клопаты аб бяздомных жывёлах.

У конкурсе «Міс свету» прымаюць удзел 137 дзяўчат. Паколькі Інданезія - мусульманская краіна, у гэтым годзе не будзе дэфіле ў купальніках. Замест гэтага удзельніцы надзенуць інданезійская саронг. На такі крок арганізатары пайшлі, каб пазбегнуць магчымых канфліктаў з вернікамі выспы.

Трансляцыю конкурсу тэлеканал ОНТ пакажа 28 верасня ў 21.05.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках