18 траўня 2024, Субота, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры Берлусконі сышлі з урада Італіі

Міністры Берлусконі сышлі з урада Італіі

Міністры ад партыі Сільвіё Берлусконі «Народ свабоды» пакінулі ўрад.

Такая пастанова было прынятая праз «непрымальны» ультыматум, які высунуў прэм'ер-міністр краіны Энрыка Летта, паведамілі ў партыі. Ён запатрабаваў ад парламента вынесці вотум даверу яго кабінету, які так і не змог дамовіцца аб павышэнні падатковых ставак дзеля скарачэння бюджэтнага дэфіцыту, перадае Lenta.ru.

Са слоў Сільвіё Берлусконі, пастанова прыпыніць працу ўрада з'яўляецца сур'ёзным парушэннем дамоўленасцяў, на аснове якіх была сфарміравана ўрадавая кааліцыя.

Адстаўка міністраў ад права-цэнтрысцкай партыі «Народ свабоды», хутчэй за ўсё, прывядзе да новых выбараў альбо да фарміравання новай кааліцыі. Летта настойвае на тым, каб галасаванне па вотуму даверу прайшло ў бліжэйшы час, пакуль ніжнюю палату парламента не пакінулі прадстаўнікі партыі Берлусконі. Яны маюць намер выйсці з парламента, калі паўнамоцтвы іх лідэра ў сенаце будуць датэрмінова спыненыя. Галасаванне з нагоды будучага Берлусконі ў сенаце намечана на 4 кастрычніка.

Берлусконі ў кастрычніку 2012 года быў прызнаны вінаватым у падатковых махінацыях на пасадзе кіраўніка кампаніі Mediaset і атрымаў чатыры гады турмы. Згодна з амністыяй гэты тэрмін будзе скарочаны на тры гады, але былому прэм'еру Італіі забаранілі на працягу пяці гадоў займаць дзяржаўныя пасады. Спробы абскардзіць прысуд пакуль вынікаў не прынеслі.

У віну былому прэм'ер-міністру Італіі журналісты і грамадскасць раней неаднаразова ставілі таксама і сяброўства з беларускім дыктатарам.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках