16 траўня 2024, Чацвер, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Дагестана: Керымаў нам даражэй, чым Лукашэнка

17
Кіраўнік Дагестана: Керымаў нам даражэй, чым Лукашэнка

Рамазан Абдулатыпаў заявіў, што ў канфлікце вакол «Уралкалія» застаецца на баку саўладальніка кампаніі.

«Калі здарылася гэтая праблема з«Уралкаліем», мы ўсталі на яго абарону і заявілі, што мы свайго Сулеймана Керымава нікому не аддамо. Нават пры ўсёй маёй павазе да Лукашэнкі, нам Сулейман Керымаў даражэйшы», - заявіў ён агенцтву «Прайм».

Ён таксама пацвердзіў, што пытанне аб зняцці з Керымавым паўнамоцтваў сенатара ў сувязі канфліктам вакол «Уралкалія» не ўзнікала. Раней у пятніцу пра гэта заявіў прадстаўнік парламента Дагестана.

«Ні разу такое пытанне не паўставала. Гэта адзін з эфектыўна працуючых прадпрымальнікаў Дагестана, гэта чалавек, які клапоціцца аб Дагестане, перажывае за Дагестан. Гэта добры патрыёт Расеі. Таму ніякіх пытанняў такога роду ў нас не ўзнікала», - сказаў Абдулатыпаў.

Кіраўнік назіральнага савета беларуска-расейскага ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» Уладзіслаў Баўмгертнэр быў арыштаваны ў Менску 26 жніўня і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ абвінавачаны ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

16 верасні намеснік генпракурора Расеі Аляксандр Звягінцаў паведаміў, што Беларусь прыняла пастанову вылучыць матэрыялы ў дачыненні да расейскіх грамадзян, якія праходзяць па гэтай крымінальнай справе, у асобную справу і перадаць іх у Генпракуратуру Расеі.

19 верасня на нарадзе бягучых эканамічных і знешнепалітычных пытаннях Лукашэнка не выключыў магчымасці экстрадыцыі Баўмгертнэра ў Расею для правядзення следчых дзеянняў.

20 верасня памочнік прэзідэнта Расеі Юрый Ушакоў заявіў, што Крэмль чакае хуткай выдачы гендырэктара «Уралкалія», аднак гэты працэс «трошкі зацягваецца». 21 верасня расейскія СМІ паведамілі са спасылкай на свае крыніцы, што затрымка з выдачай Баўмгертнеэра звязаная з патрабаваннем Менска працягнуць яго крымінальны пераслед у Расеі.

Некалькі дзён назад стала вядома, што гендырэктара «Уралкалія» перавялі пад «хатні арышт». Ён знаходзіцца ў адной з менскіх кватэр пад аховай чатырох аператыўнікаў КДБ.

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках