11 траўня 2024, Субота, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар ААН сустрэўся з лідэрам сірыйскай апазіцыі.

5
Генеральны сакратар ААН сустрэўся з лідэрам сірыйскай апазіцыі.

Пан Гі Мун сустрэўся ў Нью-Ёрку з лідэрам Нацыянальнай кааліцыі сірыйскай апазіцыі і рэвалюцыйных сіл Ахмадам Джарба.

У заяве генеральнага сакратара ААН, апублікаванай пасля гэтай сустрэчы, гаворыцца, што Ахмад Джарба гатовы адправіць дэлегацыю апазіцыі на канферэнцыю прысвечаную канфлікту ў Сірыі, вядомую як «Жэнева-2», што маецца адбыцца ў лістападзе, паведамляе BBC.

Пан Гі Мун таксама заклікаў Нацыянальную кааліцыю дамовіцца з іншымі апазіцыйнымі сіламі аб тым, каб накіраваць у Швейцарыю адзіную дэлегацыю.

Нагадаем, учора Рада Бяспекі ААН аднагалосна прагаласавала за прыняцце рэзалюцыі па хімічнай зброі ў Сірыі. Гэта першы дакумент па Сірыі з 2011 года, калі ў краіне пачалася грамадзянская вайна, што юрыдычна абавязвае. Тэкст дакумента сябры Рады Бяспекі ўзгаднялі на працягу двух тыдняў. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун назваў зацвярджэнне рэзалюцыі першай абнадзейлівай навіной па Сірыі за доўгі час.

Рэзалюцыя абавязвае Сірыю знішчыць усе запасы хімічнай зброі, а таксама забяспечыць міжнародным інспектарам бесперашкодны доступ у краіну. Дакумент асуджае прымяненне хімічнай зброі ў Сірыі, але не ўскладае віну ні на адну са старон канфлікту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках