17 траўня 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія мытнікі затрымалі 13 польскіх фур

77
Беларускія мытнікі затрымалі 13 польскіх фур

МЗС Польшчы дамагаецца вяртання фур, канфіскаваных беларускай мытняй.

Канфлікт праз іх працягваецца з жніўня, паведамляе радыёстанцыя RMF FM.

Менавіта тады беларуская мытня арыштавала 13 польскіх грузавікоў. Яны належаць розным перавозчыкам. Дзесяць з іх знаходзяцца на Берасцейскай мытні, тры - на Магілёўскай.

Беларускія ўлады абвінавачваюць палякаў у незаконных транспартных перавозках па тэрыторыі нашай краіны. Са словаў уладальнікаў фур, абвінавачванні з'яўляюцца беспадстаўнымі.

Улады Польшчы ўжо накіравалі некалькі лістоў з пратэстам, але адказу на іх да гэтага часу не атрымалі.

Фота: RMF FM

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках