«Белавія» адновіць чартарныя рэйсы ў Егіпет
3- 30.09.2013, 11:51
- 10,118
Нацыянальная авіякампанія «Белавія» адновіць выкананне чартарных рэйсаў у Егіпет у кастрычніку.
Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у авіякампаніі.
«Сумеснае рашэнне з заказчыкам чартэрных перавозак тураператарам «Тэз Тур» было прынята ў сувязі з нармалізацыяй сітуацыі ў курортных раёнах Егіпта. З 18 кастрычніка плануецца пачаць ажыццяўленне палётаў у Хургаду, а з 20 кастрычніка - у Шарм-эль-Шэйх», - адзначылі ў «Белавія».
«Прыпыненне выканання рэйсаў было крайняй мерай, на якую нам і тураператару-заказчыку чартарных рэйсаў прыйшлося пайсці, каб забяспечыць бяспеку грамадзян», - заявіў генеральны дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.
Як паведамлялася, МЗС Беларусі 15 жніўня рэкамендаваў беларускім турыстам устрымацца ад наведвання Егіпту да нармалізацыі сітуацыі ў краіне. У канцы жніўня Нацыянальная авіякампанія «Белавія» прыпыніла выкананне чартарных рэйсаў у Хургаду і Шарм-аль-Шэйх.