14 траўня 2024, aўторак, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баскетбалістка зборнай пра пошліну ў $100: Я ў шоку!

13
Баскетбалістка зборнай пра пошліну ў $100: Я ў шоку!

Абаронца жаночай баскетбольнай зборнай Наталля Ануфрыенка супраць увядзення пошліны на шопінг у $100.

Пра гэта спартсменка заявіла ў інтэрв'ю goals.by.

- Як табе ініцыятыва збіраць па 100 даляраў з носа за выезд за мяжу?

- Я ў шоку! Тым больш у бліжэйшых планах як раз значылася паездка ў Польшчу за тэлевізарам. Там і дыванкі ёсць класныя! :)

- Дарэчы, на спартсменах можна нядрэнна зарабіць.

- Я зусім не супраць нашых тавараў. Але, прабачце, што можна набыць беларускага?

Нагадаем, увесці пошліну для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу за куплямі, прапанаваў 6 верасня Аляксандр Лукашэнка. Падчас наведвання ААТ «Мотавела» ён заявіў: «Нас крытыкуюць - бедная, жабрацкая краіна, а нашы людзі да 3 мільярдаў даляраў у год вывозяць за мяжу ў Еўразвяз і прывозяць тавары, якія мы таксама выпускаем». «Дык вось, я даўно даручыў, аж да таго, што выязджаеш за межы, усё роўна за чым, заплаці выязную пошліну. Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем - 100 даляраў з носа плаці і едзь за мяжу», - сказаў Лукашэнка.

Фота: bbf.by

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках