19 траўня 2024, Нядзеля, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фігурантам «адвакацкай справы» прад'явілі абвінавачванне

Фігурантам «адвакацкай справы» прад'явілі абвінавачванне

Два менскія адвакаты і дырэктар фірмы заключаныя пад варту.

Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі, перадае «Інтэрфакс».

«Атрыманыя праваахоўнымі органамі доказы з'явіліся падставай для прад'яўлення траім падазраваным абвінавачвання ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 (Саўдзел у дачы хабару ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі», - паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

Упращленнем СК па Менску праводзіцца расследаванне крымінальнай справы, распачатай КДБ у дачыненні да загадчыцы і адваката юрыдычнай кансультацыі, а таксама дырэктара камерцыйнага прадпрыемства.

«Грашовыя сродкі ў суме $10 тыс. былі атрыманыя абвінавачанымі на падставе наступнай перадачы службовым асобам праваахоўных органаў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб узбуджэнні крымінальнай справы», - сказалі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

Нагадаем, загадчыца юрыдычнай кансультацыі N1 Савецкага раёна Менска Наталля Целяжэвіч і яе калега былі затрыманыя ў канцы пазамінулага тыдня. Як паведаміў супрацоўнік адвакатуры, які пажадаў застацца неназваным, падчас ператрусу ў названых асобаў знойдзеная буйная сума грошай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках