7 траўня 2024, aўторак, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерыя Навадворская: Прэмія Бяляцкаму больш вартая за Нобелеўскую

16
Валерыя Навадворская: Прэмія Бяляцкаму больш вартая за Нобелеўскую

Вядомая савецкая дысідэнтка, праваабаронца і былая палітзняволеная мяркуе, што ўзнагароджанне Алеся Бяляцкага прэміяй Гаўла абсалютна справядлівае.

Валерыя Навадворская пракаментавала для «Радыё Свабода» прысуджэнне прэміі Вацлава Гаўла Алесю Бяляцкаму:

- Гэта справядлівая ўзнагарода. Бяляцкі выконваў тую працу, якую ў нас рабіў Аляксандр Гінзбург, які кіраваў Фондам Салжаніцына. А калі яго саджалі і нязручна было сказаць, што за Фонд, то абвінавацілі ў захоўванні нелегальнай літаратуры і ў «антысавецкай дзейнасці». Потым Фондам стала кіраваць ягоная жонка Арына Гінзбург, потым Таццяна Хадаровіч. Усе, хто кіраваў расейскім Фондам Салжаніцына дапамогі палітвязням - усё селі ў турму. І цяпер гэта прадаўжаецца ў Беларусі, як быццам не было жніўня 1991 года, не было ніякай незалежнасці, і мы яшчэ жывем у Савецкім Саюзе.

Беларусь сапраўды жыве ў Савецкім Саюзе. Толькі абвінавачванні цяпер адрозніваюцца, цяпер няма чыста палітычных артыкулаў, даводзіцца саджаць за нявыплату падаткаў, што ёсць чысты абсурд, бо з дабрачыннай дзейнасці не трэба плаціць падаткі, гэта былі не ягоныя грошы.

Гэтай прэміяй Рада Еўропы ў пэўным сэнсе выкупае сваю віну. Гавэл сказаў бы тое ж самае. Я ўяўляю сабе, што зрабіў бы Гавэл з тымі прадстаўнікамі Польшчы і Літвы, якія выдалі рахункі Бяляцкага. Еўропа разам з прысуджэннем гэтай прэміі павінна была б пазбавіць іх грамадзянства. Бо гэта памагатыя Лукашэнкі.

Калі людзі спрыяюць арышту годнага чалавека, які змагаецца за свабоду сваёй краіны, яны павінны быць пазбаўленыя гонару быць еўрапейцамі.

Алеся Бяляцкага можна павіншаваць з такой узнагародай, якая больш вартая за Нобелеўскую прэмію міру, якую прысуджаюць невядома каму - Арафату прысуджалі, цяпер Пуціна спрабуюць высунуць.

А прэмія Гавэла - гэта чыстая, высакародная ўзнагарода. Добра яму б яшчэ на волі апынуцца. І я мяркую, што ён апынуўся б на волі, калі б Расея не ўтрымоўвала лукашэнкаўскі рэжым і калі б Еўропа не патурала Расеі, якая ўтрымлівае лукашэнкаўскі рэжым. Так што ў яго арышце ёсць і нашая, і еўрапейская частка віны.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках